У Афінах пратэстоўцы патрабуюць сыходу грэчаскага ўрада ў адстаўку, паведамляюць інфармагенцтвы.

На плошчы Сінтагма ў цэнтральнай частцы грэчаскай сталіцы сабралася, па розных ацэнках, ад 3 да 4 тысяч пратэстоўцаў. У руках многіх людзей плакаты з заклікам да ўрада сысці ў адстаўку. З-за дэманстрацыі ўлады прынялі рашэнне часова перакрыць цэнтр горада, вуліцы патрулююцца адмысловымі падраздзяленнямі паліцыі.

Незадаволенасць пратэстоўцаў звязаная з палітыкай ўрада, які ўзначальвае прэм'ер Алексіс Цыпрас, — на думку пратэстоўцаў, яна прывяла да павелічэння падатковай нагрузкі, росту цэн і зніжэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Раней апазіцыйныя сілы заяўлялі пра планы вывесці на плошчу каля 15 тысяч чалавек, арганізатары дэманстрацыі распаўсюджвалі інфармацыю пра дэманстрацыю ў сацыяльных сетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0