Спорт44

Заваяваньне Квэбэку

22 гады зборная, якая прымае чэмпіянат сьвету, ня можа выйграць першынства. У нядзелю канадцы ў Квэбэку ў фантастычнай фінальнай гульні ўмудрыліся прайграць расейцам. Наша ўсходняя суседка з 1993 г. упершыню ўзьнялася на верхні радок.

Ужо дваццаць два гады зборная, якая прымае чэмпіянат сьвету па хакеі, ня можа выйграць першынства. У нядзелю канадцы ў Квэбэку ў фантастычнай фінальнай гульні ўмудрыліся прайграць расейцам. Наша ўсходняя суседка пасьля пятнаццацігадовага перапынку ўпершыню ўзьнялася на верхні радок.

У фінале сышліся Канада і Расея. Летась канадцы па колькасьці заваяваных трафэяў (дваццаць чатыры) перагналі Расею, як пераемніцу СССР. Адпускаць яшчэ далей зборную з краіны «кляновага ліста» каманда Вячаслава Быкава не зьбіралася.

Ужо на другой хвіліне Аляксандар Сёмін адкрыў лік, але яшчэ да перапынку гаспадары забілі ажно тры шайбы. Другі пэрыяд скончыўся зь лікам — 4:2. Канадцы мелі неаспрэчную гульнявую перавагу, але ў апошняй дваццаціхвілінцы ўсё раптоўна зьмянілася. Спачатку працоўную шайбу закінуў Цярэшчанка, а пасьля надышоў час Ільлі Кавальчука. За ўвесь турнір зорка НХЛ Кавальчук не закінуў ніводнай шайбы, але ў фінале выраўняў лік за пяць хвілін да сканчэньне асноўнага часу, а ў овэртайме прынёс расейцам перамогу. Першую за пятнаццаць гадоў.

Бронзу на сёлетнім чэмпіянаце заваявалі фіны, які ў матчы за трэцяе месца перамаглі Швэцыю — 4:0.

Наступны чэмпіянат сьвету праз год прыме Швайцарыя. Будуць там гуляць і беларусы. Разам з намі ў групе будуць змагацца Канада, Славаччына і Вугоршчына.

Што праўда, пакуль не вядома пад чыім кіраўніцтвам мы пачнём гэты турнір. Пасьля гэтага першынства ўсё гучней чуваць галасы тых, хто патрабуе адстаўкі Курта Фрэйзэра. У любым выпадку, апошняе слова будзе за міністрам унутраных справаў і кіраўніком фэдэрацыі хакею Ўладзімерам Навумавым.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку32

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева2

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць