17 чэрвеня запрашаем вас у фан-зону «Аліварыя» на майстар-клас «Мова футбола». Заўзець па-беларуску вас навучаць:

  • першы беларускамоўны міністр у Беларусі, а зараз пасол Беларусі у Францыі Павел Латушка, які на некалькі дзён прыляцеў з ахопленага футболам Парыжа ў Мінск і гатовы падзяліцца атмасферай свята.
  • вядучыя спартыўныя каментатары краіны Павел Баранаў і Дзмітрый Герчыкаў, дзякуючы якім беларускую мову чуюць і, упэўнены, любяць мільёны.

Што будзе яшчэ:

  • Нашы эксперты дадуць усім гасцям фан-зоны магчымасць выпрабаваць на сабе драйв жывога эфіру: самыя смелыя фанаты змогуць пракаментаваць матчы ў пары з профі.
  • Усіх гасцей фан-зоны «Аліварыя» ў гэты дзень чакае таксама адмысловы тэст на веданне «футбольнай беларускай» толькі для сапраўдных заўзятараў.

«Мова футбола» нас аб'ядноўвае!

Дзе: парк Перамогі (узбярэжжа ракі Свіслач, скрыжаванне з пр. Машэрава)

Калі: 17 чэрвеня

А якой гадзіне: 14:30 - 16:00

Уваход вольны

18+

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0