Адзін з расійскіх заўзятараў, які ўдзельнічаў у беспарадках у Марсэлі, дапамагаў баевікам на Данбасе. Пра гэта піша журналіст брытанскага выдання The Independent.

Reuters

Па словах аўтара, ён упершыню сустрэў Мікалая два гады таму на ўсходзе Украіны, дзе той дапамагаў пацярпелым баевікам.

«Два гады таму, у гарадах Славянску і Краматорску, у частцы усходняй Украіны, якая кантралявалася сепаратыстамі, Мікалай заявіў мне, што ён быў там, каб размяркоўваць дапамогу і дапамагчы пацярпелым у баявых дзеяннях, а не прымаць удзел у баях», — адзначае журналіст.

«Цяпер ён настойвае на тым, што знаходзіцца ў Францыі проста каб глядзець футбол і не шукае непрыемнасцяў», — адзначае ён.

Як настойвае Мікалай, які служыў у марской пяхоце Расіі, брытанскія СМІ хочуць паказаць расійскіх балельшчыкаў у негатыўным ключы. Па яго перакананні, гвалт падчас Еўра-2016 з'яўляецца не такім моцным, як яго дэманструюць у медыях.

Раней паведамлялася, што зборная Расіі ўмоўна дыскваліфікаваная і аштрафаваная на 150 тысяч еўра за беспарадкі, якія ўчынілі яго фанаты ў Марсэлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?