Вызначылася першая зборная, якая спыняе барацьбу за чэмпіёнства на Еўра-2016, — гэта нацыянальная каманда Украіны.

Гэта стала вядома пасля таго, як Германія і Польшча згулялі ўнічыю 0:0.

Фота rp.pl.

Фота rp.pl.

Першы тайм паміж бундэсманшафт і бяла-чырвонымі скончыўся без ніводнага ўдара ў створ варот. Футбол глядзеўся дастаткова паныла.

Затое ў другім шанцы ўзнікалі ля абедзвюх брам. Немцы атакавалі часцей, але палякі – вастрэй. Галоў гледачы так і не пабачылі. Мабыць, нічыя заканамерны вынік.

Цяпер сітуацыя ў групе C наступная: Германія, Польшча – па 4 пункты, Паўночная Ірландыя – 3, Украіна – 0.

Нават у выпадку перамогі Украіны над Польшчай яны не ўздымуцца з апошняга месца.

Заўтра на Еўра сустракаюцца: Італія – Швецыя (16:00), Чэхія – Харватыя (19:00), Іспанія – Турцыя (22:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?