Больш за дзесятак маладых людзей было затрымана пры спробе правесці флэш-моб на выставе «СМІ ў Беларусі».
Каля 15.00 група моладзі паспрабавала ўвайсці ў будынак «Белэкспа», дзе мерылася разгарнуць і дэманстратыўна чытаць недзяржаўныя газеты каля стэндаў беларускіх тэлеканалаў і газеты «Советская Белоруссия». Большасць маладых людзей спынілі яшчэ каля ўваходу на выставу; некаторым усё ж удалося прайсці ў памяшканне і разгарнуць газеты, але там іх адразу ж затрымалі людзі ў цывільным. Затрыманых змясцілі ў аўтобус і звезлі з месца падзеяў.
Паводле відавочцаў, колькасць «людзей у цывільным» была такой, што, пакуль ішлі затрыманні, выстава больш нагадвала палігон для правядзення нейкай спецаперацыі.
Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»