Прадпрымальнік, які трымае ў фінскім Лапеэнранта (горад непадалёк ад мяжы з Расіяй) супермаркет, прыдумаў дзейсны спосаб для таго, каб навучыць розуму маленькіх зладзюжак, што рэгулярна набіваюць кішэні цукеркамі і іншымі прысмакамі. Гандляр павесіў на дзвярах аб'яву што фота і відэа злодзеяў, знятыя на камеры назірання, будуць у далейшым публікавацца ў сацсетках.

Крадзяжы, якія здзяйсняюцца непаўнагадовымі ў K-Supermarket у Лапеэнранта спыніліся як па чароўнай палачцы пасля таго, як дырэктар крамы здагадаўся павесіць на дзверы папярэджанне аб тым, што фота зладзюжак будуць публікавацца ў сацыяльных медыя.

— Папярэджанне спрацавала, і крадзяжы цалкам спыніліся, — паведамляе дырэктар крамы Віле Меранен.

Меранен падкрэслівае, што найлепшы спосаб пакласці канец злачыннай дзейнасці — гэта прадухіліць яе.

— Я б не хацеў, каб моладзь мела потым сабе праблемы пад уплывам моманту, з-за таго, што падлеткі не ўмеюць ацэньваць наступствы сваіх дзеянняў. Магчыма, так яны задумаюцца над сваімі паводзінамі да таго, як рабіць глупствы, — кажа Меранен.

Праўда, паліцыя рэгіёна Паўднёва-ўсходняй Фінляндыі падкрэслівае, што закон не забараняе крамам публікаваць такія матэрыялы, аднак у тым выпадку, калі раскрыццём крадзяжоў павінна будзе займацца паліцыя, а папярэдняе разгалошванне матэрыялаў следства можа быць дрэннай ідэяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?