Расія не трымае зла на ЕС за тыя дзеянні, якія прывялі да разладу ў адносінах з Еўропай, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.

Ён сказаў, што палітыкам пара пайсці насустрач бізнэсу і вярнуць давер у расійска-еўрапейскія адносіны.

Пуцін заявіў пра неабходнасць знізіць геапалітычныя рызыкі. Збольшага, па яго словах, напружаная геапалітычная сітуацыя звязаная менавіта з эканамічнымі цяжкасцямі, якія перажываюць краіны.

Тым не менш Пуцін лічыць, што не Расія стала ініцыятарам цяперашняй напружанасці ў яе адносінах з ЕС, а санкцыі, якія яна ўвяла, былі ў адказ.

Раней былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў аб неабходнасці адмены санкцый, уведзеных Расіяй і ЕС, прычым першай, на яго думку, на гэта павінна рашыцца менавіта Расія.

На форум прыехаў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, які сустрэўся напярэдадні з Уладзімірам Пуціным. Юнкер таксама заклікаў да нармалізацыі адносін паміж Расіяй і Еўропай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?