Белстат апублікаваў штогадовы статыстычны зборнік «Транспарт і сувязь». У ім прыводзяцца дадзеныя аб вытворчасці транспартных сродкаў. У 2015 годзе беларускія заводы скарацілі выпуск кожнага з відаў.

Найбольш эканамічны крызіс ударыў па грузавых вагонах. Іх вытворчасць абвалілася больш чым у 5 разоў — з 1510 да 299 вагонаў.

Беларускія матацыклы таксама аказаліся незапатрабаванымі. За апошнія тры гады іх вытворчасць скарачалася наступнымі тэмпамі: 12183 — 6477 — 1540.

Удвая менш сталі вырабляць грузавікоў, сярод якіх і знакамітыя БелАЗы (з 12715 да 6373) і аўтобусаў (з 1672 да 881).

Выпуск тралейбусаў скараціўся не так значна — са 106 да 98.

Менш сталі вырабляць і легкавікоў — з 9649 да 8651. Аднак у параўнанні з папярэднімі гадамі гэта высокія лічбы. Раней у Беларусі збіралі ўсяго некалькі сотняў легкавікоў на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?