Сёння на сайце СБУ з'явілася паведамленне пра 13 заведзеных крымінальных спраў у дачыненні да агентаў расійскіх спецслужбаў.

Байцы АТА. Фота Reuters

Байцы АТА. Фота Reuters

Сярод здраднікаў — намеснік кіраўніка штаба АТА (прозвішча не паведамляецца), падпалкоўнік Нацыянальнай гвардыі, супрацоўнік аддзелу кадраў адной з ваенных частак ды іншыя. 

СБУ таксама адзначае, што за мінулы год работнікі ведамства ліквідавалі трыццаць тэрарыстычных груп, падрыхтаваных расійскімі спецслужбамі. 

Падкрэсліваецца, што па артыкуле «Дзяржаўная здрада» асуджаныя дзясяткі былых вайскоўцаў — за супрацоўніцтва з расійскай выведкай ім даюць па дзевяць гадоў пазбаўлення волі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?