Грамадства11

Чаго ў Менск прыехаў расейскі алігарх Дзерыпаска

Экспэрт Аляксандар Алесін: Дзерыпаску могуць аддаць 50% акцыяў МАЗу.

Беларусь лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з ААТ «Рускія машыны», заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком холдынгу «Базавы элемент», кіраўніком ААТ «Рускія машыны» Алегам Дзерыпаскам.

«Мне даўно вядомы вашы прапановы, цікавасць расійскіх кампаній да беларускага машынабудавання», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. І для таго каб атрымаць найбольшую выгаду ад праектаў, каб выстаяць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, трэба працаваць разам, аб’яднаць намаганні зыходзячы з агульных інтарэсаў, дадаў прэзідэнт.

Звяртаючыся да Алега Дзерыпаскі, Аляксандр Лукашэнка сказаў:

«Мы гатовы будаваць адносіны на аснове рыначных, цывілізаваных метадаў. Мяне прывабліваюць прапановы, якія вы зрабілі яшчэ год таму». Стрымліваючым фактарам для развіцця адносін тады было тое, што аналагічныя прапановы Беларусь атрымала і ад КамАЗа, адзначыў прэзідэнт. «Я гатовы прымаць рашэнні, калі мы ўзгоднім падыходы, агульнае бачанне перспектыў», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што апошнім часам машынабудаўнічую галіну Беларусі значна мадэрнізавалі. «Мы, у прынцыпе, маглі б канкурыраваць і самі. Але трэба разумець, што разам мы зробім больш», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Усё гэта мы будзем рабіць выключна ў інтарэсах Беларусі, вы, зразумела, у сваіх», — дадаў ён.

У сваю чаргу Алег Дзерыпаска падкрэсліў:

«Нашы прадпрыемствы супрацоўнічаюць з беларускімі больш як 20 гадоў. Для нас стратэгічным пытаннем з’яўляецца неабходнасць вызначыцца са сваімі партнёрамі на бліжэйшыя 10‑15 гадоў ва ўмовах усё большай канкурэнцыі на міжнародных рынках». Таму, калі ёсць магчымасць, трэба забяспечыць спажыўцам лепшыя ўмовы і прыняць для гэтага адпаведныя рашэнні.

«Беларусь і Расія будуць адкрываць новыя рынкі, таму важна таксама тое, як мы будзем канкурыраваць з еўрапейскімі вытворцамі», — адзначыў Алег Дзерыпаска.

БЕЛТА

***

Экспэрт Аляксандар Алесін: Дзерыпаску могуць аддаць 50% акцыяў МАЗу

Эканамічны экспэрт газэты «Белорусы и рынок» камэнтуе візыт кіраўніка ААТ «Рускія машыны» Алега Дзерыпаскі.

«Наша Ніва»: Афіцыйная прэса паведаміла пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка ААТ «Рускія машыны» Алега Дзерыпаскі. Незалежныя СМІ пачалі гаварыць пра магчымы продаж МАЗу расейцам…

Аляксандар Алесін: Першая такая сустрэча адбылася яшчэ ў 1998 г. І ўжо тады была агучаная прапанова Дзерыпаскі. Было прынятае рашэньне акцыянаваць прадпрыемства і затым прадаць. Пачалі з непрамысловых актываў, аднак Дзерыпаска прапанаваў сьмешную цану — усяго 50 мільёнаў даляраў. Гэта ягоная фірмовая рыса — зьбіваць цану, альбо з пачатку збанкрутаваць прадпрыемства, а пасьля купіць. Тады яму адмовілі.

«НН»: Пакуль не паведамляецца пра продаж прадпрыемства, гаворка ідзе пра каапэрацыю. Але ці не хаваецца за гэтым нешта большае?

А.А.: Такія сустрэчы ў апошні час былі не аднойчы, толькі пра іх не пісалі афіцыйна. Тое, што цяпер напісалі, сапраўды сьведчыць пра сур’ёзнасьць намераў. Справа ў тым, што Алегу Дзерыпаску МАЗ насамрэч вельмі неабходны. Ён набыў Яраслаўскі аўтазавод і для поўнага камплекту не хапае Менскага аўтазаводу. Пытаньне толькі ў тым, наколькі ён здолее зацікавіць беларускі бок. Сапраўдная цана МАЗу — не адзін мільярд даляраў. Але, думаю, Лукашэнка не аддасьць завод цалкам. Зважаючы на вялікі інтарэс з боку расейцаў, атрымаць яны могуць ад 25 да 50% акцыяў.

«НН»: Наколькі хуткі працэс продажу такога аб’екту?

А.А.: Працэс доўгі і, згодна заканадаўства, патрабуе выкананьня шматлікіх працэдураў. Найперш прадпрыемства трэба акцыянаваць, бо ў сёньняшнім выглядзе яго нельга прадаць. Паводле закону неабходна правесьці конкурс, але гэтае пытаньне можна вырашыць з дапамогай прэзыдэнцкага ўказу. Зрэшты, што да конкурсу, то пакуль што ніхто так сур’ёзна,як Дзерыпаска, не цікавіўся МАЗам. Працэдура продажу, такім чынам, можа расьцягнуцца не менш, як на год, а мо і болей.

Запісаў Сямён Печанко

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе62

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе62

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць