17 чэрвеня Гродна і Брэст трапілі ў зону шквалістага ветру. У выніку за 10 хвілін віхура паваліла сотні дрэў, знішчыла білборды ды парканы.

Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у Гродне і вобласці зафіксавана 74 выпадкі падзення дрэў на праезную частку, лініі электраперадачы і будынкі. Падаючымі дрэвамі пашкоджаны 8 легкавых аўтамабіляў, 5 дахаў прыватных жылых дамоў, крамы і трансфарматарнай падстанцыі.

У Гродне часова перакрытымі аказаліся вуліцы Парыжскай Камуны, Акадэмічная, часткова Будзённага і Ажэшкі.

У парку Жылібера згас Вечны агонь, на месца прыехалі супрацоўнікі газавых службаў.

Рух грамадскага транспарту прыпыняўся праз пашкоджанні на лініях электраперадач.

На старажытным Бернардынскім касцёле нахіліўся шпіль на званіцы.

У раёне вёскі Азёры аказалася часова перакрытай траса, якая ідзе ў бок Літвы. 

У горадзе працуюць нарады ДАІ, брыгады хуткай дапамогі, ратавальнікі і міліцыя.

У Брэсце быў пашкоджаны дах шматкватэрнага жылога дома на бульвары Касманаўтаў, 4 легкавыя аўтамабілі і 1 прыватны пасажырскі аўтобус. Вятрыска таксама паваліў каля сарака дрэў. Пацярпелых няма.

Больш фота тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?