Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што місію АБСЕ ў Данбасе варта ўзмацніць стралковай зброяй, як прапаноўваў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Згодзен з Пятром Аляксеевічам Парашэнкам з нагоды таго, што трэба ўзмацніць місію АБСЕ, аж да таго, каб дазволіць назіральнікам місіі АБСЕ мець пры сабе стралковую зброю», — сказаў Пуцін, выступаючы на Пецярбургскім эканамічным форуме ў пятніцу.

Адначасова з гэтым, на думку Пуціна, павінен ісці працэс палітычных пераўтварэнняў ва Украіне: «Бакі абвінавачваюць адзін аднаго, што з аднаго боку страляюць, то з другога. […] Што, цяпер не трэба праводзіць палітычных пераўтварэнняў? Наадварот, трэба як мага хутчэй іх праводзіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?