ladepeche.fr

ladepeche.fr

Прэфект французскага дэпартамента Верхняя Гарона абвясціў пра выключныя меры бяспекі на футбольным матчы чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Расіі і Уэльса, які адбудзецца ў Тулузе 20 чэрвеня (панядзелак). Пра гэта паведамляе французская газета La Depeche du Midi.

Раней матчу прысвоілі трэцюю ацэнку з чатырох магчымых па шкале звязаных з ім рызык. Такім чынам, цяпер ўзровень рызыкі павышаны да максімальнага.

Гарантаваць бяспеку на мерапрыемстве будуць 1900 паліцэйскіх і жандараў, што на 600 чалавек больш, чым было заяўлена раней.

Выключныя меры прымуць крамы і бары, размешчаныя ў «адчувальнай» вобласці — раёна стадыёна. Бары 19 і 20 чэрвеня павінны будуць закрывацца апоўначы.

Па інфармацыі выдання, падтрымаць Расію і Уэльс у Тулузу прыедуць па 10 тысяч заўзятараў з кожнага боку. Мяркуецца, што сярод іх будуць каля 150 хуліганаў.

***

У суботу на Еўра-2016 пройдуць тры гульні: Бельгія — Ірландыя (16:00), Венгрыя — Ісландыя (19:00), Партугалія — Аўстрыя (22:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?