У пятніцу Каўнаскі акруговы суд прызнаў вінаватым у ажыццяўленні генацыду і асудзіў на шэсць гадоў пазбаўлення волі Стасіса Шымкуса — аднаго з абвінавачаных у справе аб затрыманні ў 1956 годзе Адольфаса Раманаўскаса-Ванагаса камандзіра літоўскіх партызан, якія змагаліся супраць савецкай улады.

Адольфас Раманаўскас-Ванагас.

«Суд прыйшоў да высновы, што Шымкус, удзельнічаючы ў затрыманні Раманаўскаса-Ванагаса і Біруце Мажэйкайце, за якім былі катаванні, Раманаўскас быў расстраляны, а Мажэйкайце была адпраўленая ў ссылку, ажыццяўляў генацыд», — агучыў у пятніцу прысуд суддзя Валдас Вітунскас.

Справа разглядалася і прысуд аб'яўляўся ў адсутнасць грамадзяніна Беларусі Шымкуса. Ва ўдзельнікаў працэсу паўстала шмат сумневаў наконт таго, ці жывы яшчэ дзевяностагадовы абвінавачаны. Гэта першая справа аб генацыдзе ў Літве, у якім асоба асуджаная завочна.

Паводле звестак Генпракуратуры, асоб судзілі па справах аб генацыдзе і раней, але ўпершыню ў такой справе быў вынесены абвінаваўчы прысуд.

Шымкус абвінавачваецца ў тым, што, будучы оперупаўнаважаным рэпрэсіўнай структуры СССР, у 1956 годзе ўдзельнічаў у сакрэтнай аперацыі па затрыманні Раманаускаса-Ванагаса і яго жонкі Біруце Мажэйкайце, пасля чаго Раманаўскас быў пасаджаны ў турму КДБ у Вільні, дзе яго жорстка катавалі, а затым асуджаны на смяротнае пакаранне і расстраляны. Мажэйкайце была сасланая ў лагер.

За час кіравання Іосіфа Сталіна пасля вайны загінула больш за 21 тысячу літоўцаў, якія супраціўляліся савецкай акупацыі, членаў іх сем'яў і іх прыхільнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?