Больш за 100 населеных пунктаў Мінскай вобласці застаюцца без электразабеспячэння пасля ўчарашняй навальніцы, паведамілі ў Мінскім АУМНС.

У выніку праходжання навальнічнага фронту зафіксавана адключэнне электразабеспячэння ў 13 раёнах Мінскай вобласці: Барысаўскім, Вілейскім, Дзяржынскім, Капыльскім, Лагойскім, Мінскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім, Салігорскім, Уздзенскім, Чэрвеньскім. Было парушана электразабеспячэнне ў 281 населеным пункце, 19 малочна-таварных фермах.

Паводле аператыўных дадзеных на 6.00 18 чэрвеня, без электразабеспячэння заставаліся 108 населеных пунктаў: у Вілейскім (3), Дзяржынскім (2), Капыльскім (4), Лагойскім (7), Мінскам (1), Маладзечанскім (4), Мядзельскім (12), Пухавіцкім (10), Уздзенскім (60), Чэрвеньскім (5) раёнах.

За дзяжурныя суткі ў Мінскай вобласці зарэгістраваныя 8 пажараў (у Клецкім, Лагойскім, Любанскім (2), Мінскам (3) раёнах і Дзяржынску). На пажары ў Мінскім раёне пацярпеў 1 чалавек.

У прыродных экасістэмах зарэгістраваныя 2 загаранні сухой расліннасці ў Любанскім, Мінскім раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?