Тры пажары ў Гродзенскай вобласці адбыліся з-за ўдару маланкі, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Увечары 17 чэрвеня паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна. Агнём знішчаны дах, пашкоджаныя перакрыцце, сцены і маёмасць у доме. У выніку пажару з-за ўдару маланкі пашкоджаны дах жылога дома ў д.Трычы Гродзенскага раёна. Згарэла гаспадарчая пабудова ў в. Малая Нявіша Шчучынскага раёна, меркаваная прычына пажару — удар маланкі.

У Гродзенскай вобласці за суткі ўсяго адбылося 6 пажараў. Сваю лепту ў статыстыку ўнесла і неасцярожнае абыходжанне з агнём. У пас. Берагавы Гродзенскага раёна здарыўся пажар у прычэпе-вагончыку з вуллямі (тры вулля згарэлі). Знішчаныя агнём гаспадарчая пабудова і дах жылога дома ў в. Свярплевічы Дзятлаўскага раёна, пашкоджаны перакрыцце, сцены і маёмасць у доме.

У 21.25 17 чэрвеня паступіла паведамленне аб загаранні паніжальнага трансфарматара ў в. Хвайняны Гродзенскага раёна. Пашкоджаная абмотка трансфарматара. Як мяркуецца, прычына пажару — кароткае замыканне абмоткі.

Паводле паведамлення АУМНС, наступствы праходжання навальніцы і моцнага ветру адчулі ў Гродне і 9 раёнах вобласці. Зафіксавана 74 выпадкі падзення дрэў на праезную частку, лініі электраперадачы і будынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?