Падчас маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі паліцыя Бельгіі арыштавала 12 чалавек, якія падазраюцца ў планаванні тэрарыстычных актаў.

У краіне па-ранейшаму надаюць павышаную ўвагу забеспячэнню бяспекі пасля таго, як тры месяцы таму ў Бруселі прагрымелі выбухі.

Арыштаваныя 12 чалавек былі сярод 40, затрыманых для правядзення допытаў. Паліцыя вяла пошукі ў 16 муніцыпалітэтах, у асноўным вакол Бруселя.

Федэральны пракурор Бельгіі заявіў, што падчас аперацыі не былі знайдзеныя зброя або выбуховыя рэчывы.

Паведамляецца, што бельгійская паліцыя атрымала папярэджанне аб тым, што баевікі ІД каля паўтара тыдняў таму накіраваліся з Сірыі ў Еўропу. Па звестках паліцыі, яны мелі намер дабрацца праз тэрыторыю Турцыі ў Грэцыю на чоўнах.

Пры гэтым, як паведамляе бельгійская газета DH са спасылкай на сваю крыніцу ў праваахоўных органах, баевікі адправіліся ў Еўропу без пашпартоў, пад выглядам бежанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?