«Па вясне машыну бралі ў арэнду, а цяпер стаіць», — так у «Зелянбудзе» гавораць пра машыну для перасадкі дрэў «Апцімал». Яе выкарыстоўвалі падчас будаўніцтва жылога раёна «Новая Баравая».

Фота wildlife.by

Фота wildlife.by

Тады перасадзілі 25-гадовы дуб. Дрэва прыжылася і цяпер радуе мясцовых жыхароў.

«Машына ў асноўным выкарыстоўваецца ўвесну і ўвосень, залежыць ад замоваў. Стогадовую таполю не перасадзяць. А вось дрэвы 20-30 гадоў перанесці можна», — распавядаюць пра цуд тэхнікі ў філіяле «Мінскзелянбуда» «Броўкі». Менавіта ў іх, у Мінскім раёне, стаіць машына па перасадцы «Апцімал».

Цяпер яе не выкарыстоўваюць: адна гадзіна працы машыны каштуе 354 тысячы ў будні і 409 тысяч у выхадныя плюс дарога. Высекчы дрэва значна даражэй: 1,1 мільёна, калі дыяметр меншы за 30 сантыметраў. Даражэй за перасадку больш чым у тры разы!

Але чаму машыну не выкарыстоўваюць, каб пазбегнуць канфліктаў з гараджанамі і захаваць расліннасць, тым больш калі гэта каштуе танней? 

Аказваецца, высечка выгаднейшая: заказчык атрымоўвае чыстую пляцоўку, дзе можа ездзіць тэхніка, а падрадчык — больш грошай за працу.

«Арганізацыі выгадна зарабіць, тым больш калі яна не фінансуецца з бюджэту. Нашмат выгадней для выканаўцы высекчы дрэвы. Арганізацыя будаўнічай пляцоўкі — гэта таксама сродкі. І тут ставіцца задача мінімізацыі расходаў. Ставіцца задача, каб было зручна працоўным, каб эканоміць бензін. Тут усё залежыць ад свядомасці забудоўшчыка», — тлумачыць «гарадскі ляснічы» Ігар Корзун.

Атрымліваецца, што захаванне дрэў — усё адно лішнія траты для забудоўшчыка. Але калі будучыя пакупнікі жылля захочуць зялёны раён і гатовыя за гэта пераплаціць, перашкодаў няма: 

Можна замовіць праект з захаваннем дрэў, звярнуўшыся да тых, хто дрэвы перасадзіць (на сёння ў Мінску дзве машыны для перасадкі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?