Тэлебачаньне Zodiak, праз падпарадкаваную яму расейскую кампанію TeleAlliance, пачынае дзейнасьць на новым рынку — 13 для яго па ліку.

Першым праектам будзе забаўляльнае шоў з тых, што звычайна паказваюць у найлепшы этэрны час. Паказ шоў прымеркаваны на восень.

Група Zodiak Television, вялікі й пасьпяховы гулец эўрапэйскага тэлевізыйнага рынку, пашырае сваю дзейнасьць на тэрыторыі СНД, адчыняючы ў Беларусі новае аддзяленьне, якое мае скарыстацца вытворчымі й ліцэнзійнымі магчымасьцямі краіны.

Аддзяленьнем будзе кіраваць Zodiak Vostok — кампанія ў Маскве, якая забясьпечвае інвэстыцыйную актыўнасьць групы ў краінах СНД.

Першай прадукцыяй у Беларусі будуць 34 эпізоды забаўляльнага шоў, прызначанага для паказу ў лепшы этэрны час. Шоў замовіла й фінансавала беларуская лётэрэйная кампанія «Спорт‑пары».

Шоў ствараецца ў новым фармаце, распрацаваным падпарадкаванай групе кампаніяй TeleAlliance.

Стратэгія Zodiak Television — у фармаваньні моцнага каталёгу ліцэнзыяў, якія акупляецца праз вытворчасьць, сумесную вытворчасьць альбо продаж ліцэнзіяў на рынках СНД.

У 2007 годзе Zodiak перадаў беларускаму АНТ фармат «Зоркі на сцэне» (у мясцовым варыяньце — «Дзьве зоркі»). Перадача імгненна зрабілася гітом.

Але прапанова «Спорт‑пары» зьяўляецца для Zodiak Television магчымасьцю прарвацца на беларускі рынак «уласнай пэрсонай», каб заняць на ім цэнтральнае становішча.

Антон Тарас, паводле 4rfv.co.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0