19.06.2016 / 14:37

«Гадоў у 13 мне стала невыносна горка, што я беларус, але не магу па-беларуску, што вакол Беларусь, а ніхто — па-беларуску» Абмяркоўвайце! 29

Аднойчы, гадоў у 13, мне стала невыносна горка і балюча, што я беларус, але не магу па-беларуску, што вакол Беларусь, а ніхто — па-беларуску.

Маці, бацька, цёткі, дзядзькі — усе ўзгадаваліся ў беларускай мове — і з усяе сілы забыліся на яе, каб вырвацца ў людзі. Таму гэтае пачуцьцё самоты і недавершанасьці было толькі маім.

Я вучыў беларускую мову па расейскамоўным адрыўным календары. Кожны дзень з году ў год я цішком перакладаў лісток за лістком па куцым школьным слоўніку Грабчыкава, нягледзячы на лухту, якая ў тым календары была напісаная. Потым перакладаў усё, што бачыў, — балазе, у Віцебску расейскамоўных тэкстаў хапала.

Але гэты кратэр прышчэпленай рускасьці дазваньня засыпаць я так і ня змог.

З 13 гадоў я бягу за беларускай мовай, я ўжо думаю на ёй, лаюся на ёй, яна зрываецца зь мяне ад малатка па пальцы і сальта цераз стырно, але я ўсё больш разумею, што мне ня ўпорацца.

Яна большая за мяне, глыбейшая за мяне, і ўсім даводзіць тое, што я і так ведаў, але не хацеў зьмірыцца — зь ёй трэба нарадзіцца.

І гэта я прысягнуў даць сваім дзецям. Добры старт. Добрая эстафэта — увесь мой досьвед беларушчыны. Каб у іх не было пытаньня,«чаму я беларус, але…»

Самае балючае, што я ня ўпэўнены, што гэта спрацуе.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Мае з народжаньня беларускамоўныя бацькі ўжо ня могуць па-беларуску пры ўсёй да мяне сымпатыі.

Сустрэты мною праз дваццаць гадоў аднагодак-сябрук-аднадумца, ад якога я ніколі ня чуў расейшчыны, ужо ня можа па-беларуску. Кажа, сям'я і праца. Але, кажа…

Але, кажа, дзіцё-падлетак кагадзе абвясьціла, што будзе рамаўляць па-беларуску. І ў мяне звон увушшу.

Як я тады. Зноў. Паўтор. Спусташальная закальцаванасьць. Як нічога і не было. Беларускае насеньне зноў прарастае ў нашых дзецях, каб быць выпалатым сям'ёй, школай, працай ды «выжэсаміўсёпрыкраснапанімаеце».

0
Н.М. / Ответить
19.06.2016 / 12:33
гэта як крыніца. Пяскі засыпаюць, меліяратары плугамі руйнуюць - а яна неўзабаве вымкне. Калі ня там жа, то ў трошкі іншым мейсцы. І зноў будзе несьці чыстую ваду. Спрадвечную ваду гэтай зямлі. Тысяча пакаленьняў за плячыма - гэта так проста не адкінеш...
0
Ё / Ответить
19.06.2016 / 12:45
Як кажуць, вітем у нашым клюбе! Менавіта такія пачуцці і ў мяне былі і ёсць. Бацькі забыліся на беларускую мову, але зараз крыху узгадваюць, бо і я дзяцей беларускай вучу. Так, марудная і цяжкая гэта праца ўзгадваць беларускую мову, але патрэбная і моцная рэч, бо бяз гэтага Вы ня будзеце разумець ні сябе, а ні продкаў. А гісторыю і продкаў трэба разумець, каб тое горшае з гісторыі не паўтаралася. Па-мойму, так!
0
Аляксандр / Ответить
19.06.2016 / 12:46
Н.М., +1
Показать все комментарии/ 29 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера