Стаўка дзяржпошліны за дзяржаўную рэгістрацыю акцый акцыянерных таварыстваў, у тым ліку пры павелічэнні іх намінальнага кошту, зніжаецца з 1 чэрвеня. Такая норма змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта Беларусі нумар 266 "Аб некаторых пытаннях спагнання дзяржаўнай пошліны", паведамляе БЕЛТА.

Памер стаўкі дзяржпошліны будзе складаць 0,2 працэнта намінальнага кошту эмісіі, павелічэння статутнага фонду, але не больш як 300 базавых велічынь (цяпер яна складае 0,5 працэнта намінальнага кошту эмісіі, павелічэння статутнага фонду).

Дакумент уступае ў сілу з 1 чэрвеня 2008 года.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?