Сукенкі брэнду Pavlova каштуюць у раёне 1 600 000 рублей.
Дызайнер Kniazieva прапанавала сфатаграфаваць сукенку з камбінаванай італьянскай скуры, якая каштуе 2 950 000 рублёў. Але ёсць сукенкі і за 800 000 рублёў.
Вялікай цікавасцю карысталіся купальнікі Marina Sachuk, іх кошт 2 000 000 рублей, парэа з італьянскага шыфону дызайнерка ацаніла ў 2700 000 рублёў.
Модныя спадніцы за 1 200 000 ад City Princess шыюць на замову.
Дарына сёння прадае свае сукенкі за 900 000 рублёў, учора яны каштавалі 1 000 000.
Ганна Цеплякова шые цудоўныя торбачкі, якія на адпачынку стануць зручнай барсеткай, і прадае ўсяго за 400000 рублёў.
Гальштук-бабачка ад LO&U на замову каштуе 400 000 рублёў.
EVA_HOUSE вырабляе цацкі у падарунак. Маленькія каты — 490 тысяч, вялікія мішкі-падушкі са стразамі — 860 тысяч рублёў.
Арыгінальны падарунак ад Alvaadora з любым надпісам па дрэве. Сярэдні кошт — 600 тысяч рублёў.
Студыя Moon ceramic прапануе цудоўны посуд з фаянсу, белай і чырвонай гліны. Сярэдні кошт — 300 000 рублёў.
Killtoday
Цікавыя вырабы з дрэва робяць Feel Wood. Акуляры тут будуць каштаваць 1 500 000 рублёў, чахол для айфона — 600 000 рублёў, асаблівай увагі вартая свяцільня.