Пруды — вёска Налібацкага сельсавета і Налібацкай парафіі. Яна размешчана на ўскрайку пушчы ля маляўнічай ракі Уса. Падчас вайны вёску спалілі, але прудоўцы яе адбудавалі.

Пруды — вёска майстроў. Прудоўскія майстры будавалі хаты, складалі печы і выраблялі бочкі. Падчас свята можна было пабачыць творы мясцовых майстроў на пленэрных выставах.

Свята пачалося ад урачыстага шэсця па вёсцы. На вуліцах гасцей віталі сталы з пачастункам. Падчас кожнага прыпынку гучалі песні, віншаванні і пажаданні для прудоўцаў.

Шэсце ідзе па вуліцы. У цэнтры заўважаем старшыню налібацкага сельсавета Аляксандра Пілінкевіча, ініцыятара свята.

Гасцей вітаюць каля чарговага дома. Хлеб-соль і абраз Маці Божай. Прудоўцы — каталікі, ходзяць у налібацкі касцёл.

З нагоды свята прудоўцам давялося пашукаць у сваіх куфарах старыя скарбы.

У Прудах далёка не адыдзешся. Праз пару крокаў гасцей спыняюць каля чарговага стала.

Мясцовыя дзеткі з Лясной вуліцы.

Мясцовыя дзеткі з Лясной вуліцы.

Якія элегантныя пані ў Прудах. І маладыя, і старэйшыя.

Згаладнець у Прудах не дадуць. Добры знак. Тут жывуць гасцінныя і шчодрыя людзі. Дык Налібацкі край жа!

Гаспадарчы рыштунак. Цяпер такое можна пабачыць толькі ў краязнаўчых музеях альбо …. у Прудах.

Народу ў Прудах было мора. І мясцовыя, і прыезджыя. Усе добра бавілі час.

Перад публікай выступіла арт-група «Беларусы». Кіраўнік ансамбля Валеры Шмат — мясцовы, з Налібак. Ён — у цэнтры.

У Прудах не толькі слухалі музыку, але і займаліся спортам.

Не нудзіліся на свяце і маладыя. Раз'язджалі па вёсцы іншамаркамі.

Пасля ўрачыстай імпрэзы прудоўцы працягнулі святкаваць у сваіх дварах і дамах. Людзі з суседніх вёсак казалі, што ў Прудах свята вёскі было не горшае, як у Налібаках, а мо і лепшае. Дык і праўда. Няма нідзе — як Прудзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?