Сёння-заўтра праходзяць матчы 13-га тура чэмпіянату краіны па футболе.

Мінскія «Крумкачы» пасля разгрому ў сераду ад БАТЭ (0:5) выйгралі сёння ў «Віцебска» — 1:0 (Корсак, 24-я).

БАТЭ ў гасцях перамог «Тарпеда-БелАЗ» — 2:1. «Слуцк» перамог «Белшыну» — 2:1, «Граніт» з такім жа лікам «Дынама» Брэст — 2:1.

«Нафтан» і «Мінск» згулялі ўнічыю — 1:1.

БАТЭ — 28 (12 матчаў), Дынама Мінск — 23 (12), Мінск, Крумкачы — 21 (13), Шахцёр — 20 (12), Тарпеда-БелАЗ — 20 (13)…

Нагадаем таксама, што заўтра пройдзе лёсаванне першых стадый кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, дзе БАТЭ дазнаецца суперніка ў 2-м раўндзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0