19.06.2016 / 22:40

Трагічная смерць: галівудскага акцёра знайшлі заціснутым паміж аўтамабілем і вялікай паштовай скрыняй 3

У ЗША трагічна загінуў галівудскі акцёр рускага паходжання Антон Ельчын.

Няшчасце здарылася ў нядзелю раніцай, калі акцёр быў знойдзены заціснутым паміж сваім аўтамабілем і вялікай паштовай скрыняй каля брамы ўласнага дома ў Даліне Сан-Фернанда ў Каліфорніі.

Як паведамляе партал навінаў пра жыццё знакамітасцяў TMZ, яго знайшлі сябры 27-гадовага Ельчына, занепакоеныя тым, што ён не прыйшоў на запланаваную рэпетыцыю і не адказваў на тэлефанаванні.

TMZ са спасылкай на мясцовую паліцыю паведамляе таксама, што матор аўтамабіля Ельчына працаваў, а скрынка перадач была ў нейтральным становішчы. Уезд у браму дома акцёра мае відавочны ўхіл, аднак незразумела, па якой прычыне ён выйшаў з машыны і апынуўся заціснуты.

Пакуль у паліцыі схіляюцца да версіі аб няшчасным выпадку.

Ельчын здымаўся ў многіх фільмах, у прыватнасці «Сэрца ў Атлантыдзе», «Як вар'ят», «Зорны шлях», «Альфа Дог», «Тэрмінатар. Няхай прыйдзе збаўца».

Ён нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1989 годзе ў сям'і прафесійных фігурыстаў. Яму было паўгода, калі сям'я эмігравала ў ЗША.

0
czyk / Адказаць
20.06.2016 / 02:17
якая страта
0
Нати / Адказаць
20.06.2016 / 09:26
Как жаль.Один из самых перспективных и талантливых,на мой взгляд,молодых актеров с невероятно располагающей внешностью.
0
Гость / Адказаць
22.06.2016 / 05:17
"Несчастье случилось в воскресенье утром, когда актер был обнаружен зажатым между своим автомобилем и большим почтовым ящиком..." Если бы его не обнаружили - несчастья не случилось бы ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру