20.06.2016 / 18:00

СК Расіі назваў асноўны матыў забойства Нямцова 4

Сёння расійскі Следчы камітэт агучыў сваю версію асноўнага матыву злачынства ў справе аб забойстве расійскага палітыка Барыса Нямцова. Як заявіў афіцыйны прадстаўнік СК Расіі Уладзімір Маркін, забойцы Барыса Нямцова кіраваліся выключна карыслівым матывам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Уладзімір Маркін удакладніў, што выказванні Нямцова ў падтрымку карыкатур на ісламскага прарока Мухамеда ў французскім часопісе Charlie Hebdo ніяк не звязаныя з забойствам палітыка. Сваё меркаванне наконт Charlie Hebdo Нямцоў агучыў у студзені 2015 года, а падрыхтоўка да забойства расійскага палітыка, як высветлілася ў ходзе расследавання, пачалася яшчэ ў верасні 2014 года, таму матыў на глебе рэлігійнай нянавісці следчыя выключылі.

Па словах Уладзіміра Маркіна, толькі карыслівасьць ў выглядзе абяцанага ўзнагароджання ў памеры не менш як 15 млн расійскіх рублёў рухала злачынцамі. Усе сабраныя следствам доказы цалкам пацвердзілі карыслівы матыў, якім кіраваліся абвінавачаныя Заўа Дадаеў, Шадзід Губашаў, Анзор Губашаў, Тамірлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў.

Афіцыйны прадстаўнік СК РФ таксама паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да названых асоб завершанае і накіраванае ў пракуратуру для зацвярджэння абвінаваўчага заключэння.

«Расследаванне крымiнальнай справы ў дачыненні да заказчыка і арганізатара забойства Руслана Мухудзінава працягваецца», — сказаў на заканчэнне Уладзімір Маркін. Руслан Мухудзінаў з лістапада 2015 года знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Pan cake / Адказаць
20.06.2016 / 18:15
Вот только не даёт покоя необъяснённый следствием факт отключения видеонаблюдения. И это под кремлёвскими стенами...Нехилые возможности, однако, у грабителей чеченских...)
0
Юрась Беларус / Адказаць
20.06.2016 / 18:51
Таксама невысветленым застаецца, якія "неўстаноўленыя асобы" увесь час разбураюць шыльду "Нямцоў мост". Ізноў ідзе знаёмае адключэнне відэаназірання?
0
Язь / Адказаць
20.06.2016 / 19:56
Як матыў, выказаныя Нямцовым зняважанні пуціна разглядаўся ? А яны былі і не адзіныя. І вельмі яскравыя, праўдзівыя .
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру