Для беларусаў момант сонцастаяння прыйдзецца на 01:34 21 чэрвеня — у гэты час Сонца будзе знаходзіцца на максімальнай вуглавой адлегласці ад нябеснага экватара. Гэтая ноч стане найкарацейшай у годзе.

20 і 21 чэрвеня вышыня Сонца для Мінска складзе больш за 59° - максімальнае значэнне за ўсё лета. Дзень 20 чэрвеня стане самым доўгім у годзе: ад усходу да заходу Сонца пройдзе 16 гадзін 57 хвілін.

Цікава, што самая кароткая ноч упершыню за доўгі час супадзе з поўняй. У гэтым месяцы пік поўні выпаў на 14:03 20 чэрвеня — усяго на 11 гадзін раней моманту сонцастаяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?