20.06.2016 / 20:58

Red Hot Chili Peppers прэзентавалі афіцыйнае ВІДЭА на сінгл Dark Necessities

Энтані Кідзіс — лідар RHCP — нарадзіўся ў Мічыгане, але яго прадзеды былі з Літвы, фота Delfi.lt

Амерыканскі гурт Red Hot Chili Peppers прэзентаваў афіцыйнае відэа на сінгл Dark Necessities. Гэтая песня была выкладзеная на Youtube 17 чэрвеня. На вечар 20 чэрвеня яна мае больш за 2,6 млн праглядаў.

Dark Necessities — гэта першая песня з альбома The Getaway. Сінгл быў прэзентаваны 2 мая, а 22 мая выкананы ўжывую на канцэрце.

RCHP цяпер знаходзяцца ў сусветным турнэ. 30 чэрвеня яны выступяць у польскай Гдыні, 6 ліпеня у Кіеве, а 9 ліпеня — у Маскве.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру