Больш за 400 чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу ва ўкраінскім горадзе Ізмаіл, сёлах Броска і Матроска, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя Украіны.

«Паводле дадзеных Дзяржсанэпідслужбы Украіны, па стане на 13.00 20 чэрвеня з сімптомамі, якія могуць быць звязаныя з успышкай вострай кішачнай інфекцыі жыхароў горада Ізмаіл, сёлаў Броска і Матроска Ізмаільскага раёна Адэскай вобласці, па медыцынскую дапамогу звярнулася ўсяго 411 чалавек (сярод якіх 253 дзіцяці)», — адзначылі ў прэс-службе.

У лячэбных установах горада на стацыянарным лячэнні ў стане сярэдняй цяжкасці знаходзяцца 189 чалавек, у тым ліку 108 дзяцей. Выпісаныя з лячэбных устаноў 222 чалавекі (сярод іх 145 дзяцей).

Між тым адзначаецца, што дынаміка паступлення хворых у медустановы памяншаецца і, адпаведна, зніжаецца колькасць людзей, якія звяртаюцца па медыцынскую дапамогу.

Абмежавальныя санітарныя мерапрыемствы працягнуцца ў Ізмаіле да наступнага тыдня. Гэта вымушаныя меры, якія дазволяць пазбегнуць другой хвалі захворвання на вострыя кішачныя інфекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0