У матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе «Нёман» перамог мінскае «Дынама» (1:0).
Такім чынам, гродзенскі клуб стартаваў з перамогі ў першым матчы Ігара Кавалевіча на пасадзе галоўнага трэнера «Нёмана».
«Нёман» набраў 9 ачкоў і па-ранейшаму займае апошняе месца ў табліцы.
Кавалевіч узначаліў гродзенцаў напярэдадні матчу. Раней з гэтай пасады быў звольнены Сяргей Саладоўнікаў.
0
0
0
0
0
0