«Ухіліста» з Наваполацка выявілі на перадпалётным даглядзе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведаміў супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Марчанка.

Тое, што малады чалавек 1997 нараджэння ўхіляецца ад прызыву на службу ў войска, высветлілася раніцай 18 чэрвеня падчас перадпалётнага надгляду на рэйс Мінск — Амстэрдам у Нацыянальным аэрапорце Мінск.

«Хлопцу ўручылі позву і адпусцілі, а інфармацыю пра яго перадалі ў органы ўнутраных спраў Наваполацка», — сказаў Аляксандр Марчанка.

Ён адзначыў, што, паводле інфармацыі транспартнай міліцыі, рэгулярна выяўляюцца грамадзяне, якія ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую вайсковую службу. Так, 13 чэрвеня позва знайшла ўхіліста за 1989 год нараджэння з Лепеля. Акрамя таго, 8 чэрвеня быў выяўлены ўхіліст з Гродна 1995 года нараджэння. Як правіла, арыентоўкі на вышук маладых людзей паступаюць з тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і іншых праваахоўных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?