20.06.2016 / 22:17

Тваямаянепанімаць: феністыл у кроплях А вы траплялі ў такія сітуацыі? Абмяркоўвайце! 5

Піша Зміцер Дашкевіч.

‪#‎тваямаянепанімаць‬

Час ад часу трапляючы ці то ў сьмешныя, ці то ў трагічныя моўныя гісторыі заўсёды ўзгадваю выказваньне шаноўнага пана Andrej Dynko, які неяк адзначыў, што «ніколі не сустракаў непаразуменьняў пры выкарыстаньні беларускае мовы». Я тады шчэ зьдзівіўся, мо пан з хаты выходзіць толькі на працу ў рэдакцыю НН, а з працы — адразу да дому? Аднак пан Андрэй Дынько запэўніў, што шмат дзе ходзіць: і ў «Віталюр», і ў гімназію, і іншыя месцы наведвае.

Я, канечне, зьдзівіўся яшчэ болей, ці пра тую самую мову мы з панам Андрэем гаворым? Бо я-та заўсёды трапляю ў трагікамічныя моўныя гісторыі. І вось днямі, трапіўшы ў чарговую, вырашыў яе і наступныя запісваць пад агульным назовам #тваямаянепанімаць. Запрашаю ўсіх іншых удзельнікаў беларускомоўнае прасторы выкарыстоўваць дадзены хэштэг і дзяліцца сваімі прышпіламі зь іншымі. Калі-небудзь, зьбярэм гэтыя замалёўкі пад адной вокладкай.

Гэтак жа. Прыйшлі мы з Мараю ў начную аптэку на вуліцы Якуба Коласа, каб набыць лекі для «баціка Даіда».

— У вас феністыл у кроплях ёсьць? — пытаю трывалым голасам, хоць і адстаялі мы паўгадзінную чаргу.

— Феністіл, это от алергіі, а укропная водічка, это на основе укропа — от коліков в жівотіке. Так вам что?

— У вас феністыл у выглядзе кропель ёсьць? — перастаўляю я словы, так і не скарыстоўваючы прапанаваныя пераклады.

— Ой, Боже ты мой, я сразу і не поняла, — сьмяецца прадавачка, — феністіл в каплях есть, да. Будете покупать?

— Будзем набываць, — усьміхаюся я, выйграўшы чарговы моўны двубой.

«А вось пан Андрэй Дынько, — распавядаю я Мары прышпільваючы яе ў крэсьле, — ніколі не трапляе ў моўна-сьмешныя гісторыі, а ты ў іх з самага дзяцінства. Пашанцавала ж табе з бацькам!»

* * *

Kryscina: «Мы ў суботу трапілі ў адваротную сітуацыю: прыехалі ў будаўнічую краму ў Міры па тынкоўку, стаім у чарзе да касы і раптам Андрэй запытвае: «Калі яны не зразумеюць «тынкоўка», то як па-руску?» Вылецела з галавы ў абоіх, а касіркі пачулі і гучна так, на ўсю краму: «Чаму гэта мы не зразумеем тынкоўку? Для нас беларуская мова родная!»:)

А ў стаўпецкай краме пагадзіліся ў непрацоўны, зручны для нас час, прывезці нам блокаў, таксама ў адказ на беларускасць.

А ў Баранавічах на Аляксееўскім кірмашы, калі ўбачылі, што мы адзін адному паказваем іх магніцік з Пагоняй на лядоўні, вельмі добрыя каўбаскі нам параілі:)

Вядома, бываюць і смешныя сітуацыі. Бывае, што і злуеш на неразуменне. Затое колькі пазітыву ў шчаслівых гісторыях!»

* * *

Źmicier: «За паўтара года маўлення на беларускай атрымаў зьніжкі — на красоўкі і на мабільны тэлефон. Непаразуменьня нідзе не сустрэў пакуль, ні ў паліклініцы,ні ў цырульні».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Генэрал Голад / Адказаць
20.06.2016 / 22:26
Раскажу адну гісторыю. У мінулыя выхадныя еду па горадзе і бачу - сьпераду едзе аўто з бел-чырвона-белым сьцяжком на заднім нумары (чырвона-зялёны ім залеплены). Бачу, што аўто спыняецца ля крамы, куды трэба і мне. Спыняюся побач, выходжу і , зайшоўшы на ходнік, бачу такое, ад чаго аслупянеў: на кратках радыятара навязаная каларадзкая стужка! Да гэтага часу не змог зразумець - што гэта было?! PS - абяцаю даслаць фота, калі ўгледжу ў наступны раз.
0
чорны / Адказаць
20.06.2016 / 22:33
до сих пор с улыбкой вспоминаю как в одном из опросов корреспонденту нн денег дали на питание:)
0
Мордехай В. / Адказаць
21.06.2016 / 07:25
Так, у 90-я, калі шмат установаў перводзіліся на мову, некаторыя не разумелі ў кіёску марожанае з рызынкамі і пыталіся: "а можно мне без резінкі?"
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру