20.06.2016 / 22:23

Чарговы базарны дзень для беларускамоўных — 26 чэрвеня 2

26-га чэрвеня — наступны Базарны дзень!

З часу першага Базарнага дня адбыліся цікавыя падзеі. У Гродне адкрыўся супермаркет сеткі «Еўраопт», у афармленні якога ўжываецца беларуская мова. 😏

Таму мы пашыраем геаграфію. «Еўраопт» заявіў, што будзе сачыць за грамадскай рэакцыяй і пры станоўчым выніку пашырыць досвед на свае супермаркеты па Беларусі. Дык давайце пакажам нашу падтрымку. 😉

Таксама мы можам паказаць гэта метадам кантрасту. Калі вы звычайна наведваеце крамы «Еўраопт» у іншых гарадах, то раім падчас Базарнага дня аддаць перавагу супермаркету MartInn. MartInn пабачыць павелічэнне ў продажы, а Еўраопт - змяншэнне. Гэта і будзе стымул звярнуць увагу на беларускую мову. Вядома, што эфект залежыць ад колькасці удзельнікаў. Таму ўсё ў нашых руках.

Першы Базарны дзень сабраў пэўную колькасць людзей, але гэты быў у некаторым сэнсе «першы блін», людзі прыйшлі ў розны час і амаль не пабачылі адно аднаго.

☝Таму 26-га чэрвеня прапануем усім сустрэцца а 15:00. Вы пабачыце сяброў і пазнаёміцеся з новымі аднадумцамі. Заклікаем адгукнуцца людзей з розных гарадоў, якія былі б гатовыя пакаардынаваць Базарны дзень.

Прыходзьце самі ды запрашайце знаёмых!

ТАКІМ ЧЫНАМ: 26 ЧЭРВЕНЯ 2016 Г. СУСТРАКАЕМСЯ А 15:00 ПА НІЖЭЙПАЗНАЧАНЫХ АДРАСАХ:

БЕЛАРУСЬ

Еўраопт

г. Гродна, вул. Дубко, 17 у гадлёвым цэнтры Old City

MartInn

г. Мiнск, пр-т Пушкiна, 37
г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 64
г. Баранавічы, вул. Кірава, 102
г. Брэст, вул. Суворава, 105 А
г. Ваўкавыск, вул. Чырвонаармейская, 3
г. Гомель, вул. Гагарына, 36
г. Жлобін, вул. Прамысловая, 1
г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 10а
г. Івацэвічы, Яглевіцкі с/с, 5
г. Калінкавічы, вул. 50 год Кастрычніка, 20Б
г. Ліда, вул. Міцкевіча, 33
г. Мазыр, вул. Прытыцкага, 49
г. Наваполацк, вул. Блахіна, 8Б
г. Орша, вул. Гомельская, 2
г. Пружаны, вул. Кастрычніцкая, 12
г. Рэчыца, вул. Маладзёжная, 3Д
г. Салігорск, вул. Кальцавая, 12
г. Смаргонь, вул. В. Роўды, 1

БЕЛАСТОК, B1

Беласток, Czesława Miłosza 2, 15-265

Дарэчы, жыхара Мінска, Гомеля і Брэста, што едуць на сваім аўто, могуць па дарозе заправіцца на прыязнай да беларускамоўных аўтазапраўцы А-100.

Вось зручныя адрасы:

г. Магілёў, вул.Касманаўтаў, 57
г. Брэст, пр. Рэспублікі, 6
г. Мінск, вул. Харкаўская, 81

* * *

Базарны дзень адбываецца кожную цотную нядзелю. Гэта ініцыятыва, накіраваная на стварэнне рэальнай эканамічнай сілы, каб вытворцы і прадаўцы бачылі, што падтрымка беларускай мовы — запатрабаваная рэч, што за яе людзі гатовыя плаціць. Падтрымліваючы беларускамоўных вытворцаў і прадаўцоў эканамічна, мы падтрымліваем самі сябе. Акрамя таго, Базарны дзень — гэта магчымасць сустрэчы і зносін у беларускамоўным асяроддзі, якога часта так не стае.

0
Мік-цвік / Адказаць
20.06.2016 / 23:07
Малайцы, рэальныя дзеі ў рэальнае жыццё!
0
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
21.06.2016 / 10:13
Не надта я веру, што ў Барановiчах Еўраопт заўважыць нешта, бо ў яго чатыры, як не болей, крамы, а Martlnn - адна. Але мушу далучыцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру