Папуляцыя ядавітай рыбы-крылаткі распаўсюджваецца па ўсходняй частцы Міжземнага мора, падбіраючыся да Турцыі і Кіпра. Акрамя мясцовай марской фауны яны небяспечныя і для чалавека, папярэджваюць эксперты.
phys.org
Як паведамляюць у Міжнародным саюзе аховы прыроды, ядавітая рыба нядаўна была ўпершыню заўважаная ля берагоў Турцыі. «Гэта даказвае, што рыба распаўсюджваецца, а гэта — падстава для заклапочанасці», — сказала ў гутарцы з агенцтвам Асашыэйтэд прэс прадстаўнік саюза Марыя дэль Мар Атэла.
На думку экспертаў, распаўсюджванне крылаткі можа аказаць моцнае негатыўнае ўздзеянне на марскую экасістэму рэгіёну і на мясцовую эканоміку, важнай часткай якой з'яўляецца рыбны промысел.
Натуральным арэалам пражывання рыбы-крылаткі з'яўляецца Карыбскі басейн. Назіранне за ростам яе папуляцыі вядзецца з канца 1990-х гадоў. У групы, якая назірае за крылаткай, ёсць адмысловы сайт.
Укол джала рыбы-крылаткі можа быць балючым і нават смяротным для чалавека. Нават акулы ў масе сваёй імкнуцца пазбягаць крылатак.