У Кіраўскім раёне забілі маладога мужчыну, каб скрасьці яго аўтамабіль. У дачыненьні да злачынства падазраецца вучань 10‑й клясы.

А 6‑й гадзіне раніцы 17 траўня ў вёсцы Новыя Дваранінавічы ў меліярацыйным канале знайшлі цела 22‑гадовага рабочага СВК «Чырвоны баец». Ён памёр гвалтоўнай сьмерцю — на целе былі рэзаныя раны. Празь дзьве гадзіны ў Бабруйску супрацоўнікі ДАІ затрымалі двух чалавек, якія спрабавалі прадаць аўтамабіль «Сітраен‑Ксанція» 1995 года выпуску, які належаў забітаму вяскоўцу.

Падазраюцца ва ўчыненьні злачынства 22‑гадовы мужчына, які нідзе не працуе, і вучань 10‑й клясы вясковай школы, якому цяпер 17 гадоў. Абодва раней былі асуджаныя за крадзяжы.

Алена Казлова, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0