21.06.2016 / 16:24

Пяскоў: У Пуціна былі справы важнейшыя за матч Расія—Уэльс 4

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не глядзеў матч паміж зборнымі Расіі і Уэльса з-за таго, што ён у гэты час наведваў кінастудыю «Ленфiльм», паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

«Можна адназначна сказаць, што справы з ажыўленнем і аднаўленнем «Ленфiльма» ідуць значна лепш і больш эфектыўна, чым тая гульня, якую бачылі ў выкананні нашых футбалістаў учора. […] Таму прэзідэнт не глядзеў», — сказаў Пяскоў.

Пяскоў адмовіўся каментаваць вынікі матча. «Што-небудзь каментаваць — не лічу, што маю права, хоць, вядома, вельмі хочацца», — сказаў Пяскоў.

0
? / Адказаць
21.06.2016 / 16:45
что он там делал так поздно?
0
Роги / Адказаць
21.06.2016 / 16:46
Еще как смотрел,небось все ногти сгрыз за 2 часа.
0
-20 / Адказаць
21.06.2016 / 18:48
Хлусіць. Калі б расейцы выйгралі ў яго ўжо была падрыхтавана прамова. А так як страус - галаву ў пясок.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру