Найбуйнейшыя расейскія газэты й часопісы выйдуць у сераду зь белымі палосамі ў знак пратэсту супраць павышэньня паштовых тарыфаў.

На пустых старонках будзе толькі два сказы: «Задушыць свабоду слова можна рознымі спосабамі. Напрыклад, павышэньнем тарыфаў на падпіску».

Галоўныя рэдактары некалькіх выданьняў напісалі ліст прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву, у якім адзначылі, што падпіска для мільёнаў расіянаў зьяўляецца асноўнай формай атрыманьня інфармацыі пра жыцьцё краіны й грамадзтва.

Паводле прагнозаў экспэртаў, у некаторых рэгіёнах рост тарыфаў на падпіску можа скласьці да ста працэнтаў.

Як паведамляе сайт Grani.ru, акцыю сярод іншага падтрымаюць «Московский комсомолец», «Аргументы и факты», «Известия», «Комсомольская правда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0