Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска затрымалі 25-гадовага мужчыну, які чатыры гады знаходзіўся ў вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні махлярства.

Як паведамляе райупраўленне ўнутраных спраў, пачынаючы з 2012 года хлопец ўваходзіў у давер да малазнаёмых людзей, з якімі знаёміўся праз інтэрнэт, браў у іх грошы на набыццё бытавой тэхнікі і знікаў. На працягу чатырох гадоў ён хаваўся ў Расіі, а быў затрыманы ў Оршы, адкуль родам.

Малады чалавек прыйшоў у ДАІ для здачы экзамену па кіраванні, дзе і быў затрыманы. Аператыўным супрацоўнікам вядома пра двух пацярпелых, але ёсць падставы меркаваць, што іх нашмат больш.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа па артыкуле 209 КК (махлярства). Высвятляюцца іншыя пацярпелыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?