Форвард зборнай Швецыі Златан Ібрагімавіч сыдзе з міжнароднага футбола пасля завяршэння чэмпіянату Еўра-2016, заявіў футбаліст.
Міжнародныя інфармагенцтвы перадаюць заяву аб сыходзе са спасылкай на самога футбаліста.
«Апошняя гульня [на Еўра-2016] будзе маёй апошняй гульнёй за Швецыю, таму я спадзяюся, што яна адбудзецца не заўтра», — цытуе Ібрагімавіча агенцтва Рэйтэр. На 22 чэрвеня прызначаны матч Швецыі з Бельгіяй.
Кантракт футбаліста з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен» мінае летам. Раней паведамлялася, што форвард можа сысці ў Manchester United.
0
0
0
0
0
0