21.06.2016 / 20:02

Амерыканская армія ўвяла медаль за барацьбу з «Ісламскай дзяржавай». У чым розніца з расійскім аналагам? 2

Сухапутныя войскі ЗША ўвялі спецыяльную ўзнагароду для жаўнераў, якія ваявалі ў Іраку і Сірыі супраць ісламістаў з 15 чэрвеня 2014 года, піша афіцыйны партал armytimes.com.

gannett-cdn.com

15 чэрвеня 2014 года пачалася аперацыя «Трывалая рашучасць» — вайсковая аперацыя амерыканскіх войскаў супраць тэрарыстычнай «Ісламскай дзяржавы» у Іраку. З верасня таго ж года яна пашырылася на Сірыю.

Рашэнне пра стварэнне новага медалю было прынятае Пентагонам яшчэ на пачатку вясны, аднак закончылася распрацоўка ўзнагароды і яе статуту адносна нядаўна.

Жаўнеры атрымліваюць медаль у трох выпадках: 1) як мінімум месячнае выкананне абавязкаў ў зоне аперацыі, 2) удзел у баі падчас аперацыі, 3) атрыманае раненне ці гібель падчас выканання абавязкаў падчас аперацыі.

Раней (у канцы 2015) Масква ўвяла медаль для ўдзельнікаў сваёй аперацыі ў Сірыі. Аднак, у адрозненне ад амерыканскага медаля, з-за вельмі размытых крытэраў атрымання расійскую ўзнагароду масава раздаюць цывільным асобам, якія ніяк не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях.

Гэта вядзе да поўнай дэвальвацыі сэнсу вайсковай узнагароды.

Гэтак, 8 лютага 2016 года расійскія медалі атрымалі чырлідаркі з групы падтрымкі шоу «Рускія асілкі», якія выступалі на авіябазе ў Сірыі на Новы год.

Аляксандр Гелагаеў

0
Генэрал Голад / Адказаць
21.06.2016 / 20:21
Прыгадаў стары анекдот. - Лейтэнант Іванова, камандаваньне ўзнагародзіла вас ордэнам. Рыхтуйце дзірачку.
0
Вадик / Адказаць
23.06.2016 / 10:19
На нижнем фото солисты белорусской группы "СССР" и Р. Алехно там выступал.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру