У Мінску збіраюцца 2500 дэлегатаў «Усебеларускага народнага сходу» — мерапрыемства, якое нагадвае старэйшым людзям з’езды КПСС.

Усіх дэлегатаў з рэгіёнаў размяшчаюць на двое сутак у найлепшых гатэлях Мінска. Вы спыняліся там калісьці? Калі так, то ведаеце цэны.

Нават калі лічыць, што пражыванне аднаго чалавека каштуе мільён за дзень, то пражыванне на час сходу 2100 рэгіянальных дэлегатаў будзе каштаваць мільярды рублёў.

Да гэтага дадайце расходы на харчаванне. Акрамя таго, кожны дэлегат атрымае прэзент — так званы «партфель дэлегата» з падарункамі.

Па традыцыі ніводнае мерапрыемства такога маштабу не абыходзіцца без культурнай праграмы. Будзе яна і сёлета. Арганізуе канцэртную праграму канал «АНТ». Еўрарадыё ўдалося даведацца, за якія грошы. Так што тут суму ведаем дакладную.

За ўрачыстую вечарыну «Наш шлях» у межах культурнай праграмы V Усебеларускага народнага сходу» дзяржава заплаціла 3 мільярды 662 мільёны 824 тысячы рублёў.

А яшчэ ж трэба ўлічваць праезд у сталіцу, кошт аховы…

Ёсць і адрозненне ад часоў СССР. Правядзенне з’ездаў КПСС фармальна фінансаваліся з грошай партыі, а не з дзяржаўных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?