У Менску 25 траўня правядуць спаборніцтвы па хуткасным манэўраваньні. Траса спаборніцтваў пройдзе па вуліцы Леніна каля канцэртнай залі «Мінск». Прыняць удзел у спаборніцтвах на сваім аўтамабілі зможа кожны ахвотны.
Акцыю праводзіць Беларуская аўтамабільная пазадарожная фэдэрацыя сумесна з ДАІ.
Яе паведміў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑навіны» прэсавы сакратар камітэту пазадарожных спаборніцтваў Беларускай аўтамабільнай фэдэрацыі Даніла Далматаў, удзельнікам будзе прапанавана праехаць «зьмейкай» і пакруціць «васьмёрку».