Лукашэнка не сумняваецца ў тым, што народ абярэ годных дэпутатаў у новы склад парламента. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на Усебеларускім сходзе. Ён таксама агучыў «прыкладны пералік» з 10 якасцяў добрага дэпутата.

Крытэрыі ацэнкі кандыдатаў розныя, заўважыў кіраўнік дзяржавы, але большасць падтрымае тых, хто валодае наступнымі якасцямі і навыкамі:

  1. Выступае за суверэнітэт і незалежнасць
  2. Выступае за мірны эвалюцыйны шлях развіцця
  3. Выступае за ўздым айчынных прадпрыемстваў
  4. Валодае прафесіяналізмам, кампетэнтнасцю, здольнасцю вырашаць задачы, якія стаяць перад грамадствам 
  5. Валодае сумленнасцю, прыстойнасцю, уменнем трымаць слова
  6. Валодае чалавечнасцю, спагадлівасцю, даступнасцю, уменнем камунікаваць, у яго адсутнічаюць фанабэрыя і задавацтва
  7. Мае досвед паспяховай працы ў той ці іншай сферы
  8. Мае канструктыўную праграму дзеянняў у якасці дэпутата
  9. Умее бачыць перспектыву, вылучаць галоўнае і істотнае ў чарадзе будзённых з'яў
  10. Адданы сваёй дзяржаве і народу

«Гэта прыкладны пералік якасцяў, якія ў грамадскай думцы сфармаваліся ў адносінах да таго, якім павінен быць дэпутат. Шчыра скажу, менавіта такіх людзей і я хацеў бы бачыць у новым складзе парламента», — прызнаўся Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?