Галоўны банкір Беларусі Павел Калаур распавёў, што верыць у выкананне планаў па інфляцыі, якія закладзеныя ў праграму на пяцігодку, а таксама прызнаўся, што не збіраецца праводзіць ноч у Нацбанку напярэдадні дэнамінацыі. З Паўлам Уладзіміравічам журналісты паразмаўлялі падчас перапынку ў пасяджэнні Усебеларускага сходу.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

— Як можна быць незадаволеным параметрам па інфляцыі як ключавым параметрам макраэканамічнай стабільнасці? — разважаў кіраўнік Нацбанка.

Нагадаем, праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны прадугледжвае зніжэнне інфляцыі да 5% да 2020 года. А, напрыклад, толькі ў гэтым годзе прагназуецца, што рост коштаў будзе 12%.

— Усё атрымаецца? І нізкая інфляцыя, і стаўкі па крэдытах? Ці можна будзе нарэшце ўзяць крэдыт на кватэру пад 9% гадавых?

— Ключавы паказчык — інфляцыя. Стаўкі ўжо фармуюцца на рынку. Калі інфляцыя будзе нізкай на працягу доўгага перыяду часу, то, натуральна, стаўкі таксама будуць нізкімі (…). Калі мы забяспечым дынаміку па інфляцыі, калі мы забяспечым паказчыкі збалансаванасці плацежнага балансу і ўсё, што з гэтым звязана… Гэта вельмі сур'ёзная праца, непасрэдныя інвестыцыі тыя ж, падтрыманне малога прадпрымальніцтва, дык вось, калі мы ўсё гэта вытрымаем, гэта ўсё рэальна. Але гэта сапраўды вельмі амбіцыйныя задачы.

— Цяпер беларусы часта жартуюць: пройдзе дэнамінацыя, але хутка ўсё роўна прыйдзецца адмовіцца ад капеек з-за росту коштаў.

— Мы будзем забяспечваць захаванне пакупніцкай здольнасці, менавіта на гэта і накіравана задача нізкай інфляцыі, — яшчэ раз падкрэсліў Павел Калаур.

— Як вы праведзяце ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня? Ці будзеце вы ўвесь час у Нацбанку?

— Навошта? Я ж нармальны чалавек! — здзівіўся Павел Уладзіміравіч. — Кожны павінен займацца сваёй справай. Кіраўнік павінен умець дэлегаваць паўнамоцтвы і давяраць калектыву.

Кіраўнік Нацбанка лічыць, што праблем з пераходам на новыя грошы не будзе. Раней ён казаў, што краіна гатовая да дэнамінацыі, і разлічваў, што насельніцтва паставіцца да магчымых нязручнасцяў з разуменнем і гумарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?