У Індыі за апошнія два дні ўдарамі маланкі забіла па меншай меры 79 чалавек, яшчэ больш за 20 атрымалі раненні, паведамляюць улады краіны.
53 чалавекі загінулі ў паўночна-ўсходнім штаце Біхар, 10 жыхароў — у суседнім штаце Джаркханд, яшчэ 16 чалавек — у штаце Мадх'я-Прадэш.
Большасць загінулых — фермеры і сельскагаспадарчыя рабочыя, якія працавалі ў навальніцу ў палях.
Цяпер у штаце Біхар і суседніх штатах пачаўся сезон дажджоў, які працягнецца да канца верасня. У гэты час мусонныя дажджы практычна не спыняюцца, за тры з паловай месяцы выпадае да 80% ад гадавой нормы ападкаў.
Штогод, паводле дадзеных уладаў Індыі, ахвярамі удараў маланак у краіне становяцца па меншай меры за 2000 чалавек.