Мясцовая ўлада забараніла купацца без адзення ўдзельнікам клуба нудыстаў каля горада Майсэн у Германіі.
Reuters
Пра гэта паведамляе The Telegraph.
Як адзначае выданне, прычынай з'яўляецца будаўніцтва прытулку для бежанцаў на другім баку возера.
Чакаецца, што ў цэнтры будуць размешчаны 112 просьбітаў прытулку.
Клуб нудыстаў атрымаў папярэджанні на розных мовах, у тым ліку на арабскай, фарсі і албанскай, што выкарыстоўваць возера для купання без купальных касцюмаў забараняецца.
«Мы былі голымі на гэтай зямлі з 1905 года. Мы адмаўляемся прытрымлівацца гэтых правілаў», — адзначыла прадстаўніца клуба Петра Хофман.
Раней паведамлялася, што, па падліках уладаў, у бліжэйшыя гады ў Германію можа прыбыць да 500 тысяч сірыйцаў — сваякоў мігрантаў, якія ўжо знаходзяцца ў краіне.