Групавы этап Еўра сканчаўся двума матчамі ў групе Е: Італія – Ірландыя, Бельгія – Швецыя. Італія і Бельгія былі безумоўнымі фаварытамі пар, аднак свой статус пацвердзілі толькі бельгійцы.

Радасць ірландцаў. Фота uefa.com.

Радасць ірландцаў. Фота uefa.com.

Шведы нарэшце гулялі някепска, аднак напрыканцы гульні Найнгалан забіў адзін мяч у матчы. Бельгія перамагла 1:0. Каманда Златана Ібрагімавіча едзе дамоў. Для Златана гэта быў апошні матч у складзе зборнай.

Куды большая драматургія была ў сустрэчы Італіі і Ірландыі. Італьянцы забяспечылі сабе першае месца яшчэ да гэтай гульні, таму сёння выпусцілі напалову дублюючы склад. Ірландцы гэтым скарысталіся.

Пераможны гол на 85-ай хвіліне забіў Брэйдзі. Італія – Ірландыя – 0:1.

Такім чынам, Ірландыя стала апошняй камандай, што забяспечыла сабе выхад у 1/8 фіналу. Гэтую пуцёўку «зялёныя» адабралі ў Турцыі. Яшчэ адным «няўдачнікам» стала каманда Албаніі.

У 1/8 фіналу сустракаюцца:

Субота

Швейцарыя – Польшча (16:00)
Уэльс — Паўночная Ірландыя (19:00)
Харватыя – Партугалія (22:00)

Нядзеля

Францыя — Ірландыя (16:00)
Германія — Славакія (19:00)
Венгрыя – Бельгія (22:00)

Панядзелак

Італія – Іспанія (19:00)
Англія – Ісландыя (22:00)

У 1/4 фіналу згуляюць

30 чэрвеня, чацвер
Матч №45. Пераможцы матчаў №37 і №39 (22.00)

1 ліпеня, пятніца
Матч №46. Пераможцы матчаў №38 і №42 (22.00)

2 ліпеня, субота
Матч №47. Пераможцы матчаў №41 і №43 (22.00)

3 ліпеня, нядзеля
Матч №48. Пераможцы матчаў №40 і №44 (22.00)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?