13:05
12:27
«Шчасця, дабрабыту, працвітання», — рэзюмуе Лукашэнка і завяршае сход.
Гучыць гімн.
Лукашэнку сёння трэба ва Узбекістан на саміт ШАС.
«Шчасця, поспехаў, беражыце сябе», — дадае кіраўнік Беларусі пасля гімна.
12:22
Лукашэнка дзякуе арганізатарам Сходу за арганізацыю і падрыхтоўку форуму.
Бурныя апладысменты.
12:17
Ніхто, апроч беларускага народа, не мае права вырашаць, як жыць далей, кажа Лукашэнка. Яго перарываюць апладысментамі.
Ён заклікае дэлегатаў давесці да працоўных рашэнні Сходу.
Ён заклікаў з гонарам прывітаць кіраўнікоў Савецкай Беларусі, якія прысутнічаюць у зале — Мікалая Слюнькова, Яфрэма Сакалова, Анатоля Малафеева, Мікалая Дзяменцея, Вячаслава Кебіча.
Пра першых кіраўнікоў незалежнай Беларусі — Станіслава Шушкевіча і Мечыслава Грыба — не сказаў. Зрэшты, іх і на сходзе няма.
12:10
Выступае Лукашэнка.
12:09
12:09
Рэзалюцыя прынята. Здаецца, адзінагалосна.
12:08
Збіраюцца прыняць рэзалюцыю і зварот да беларускага народа.
Выступае кіраўнік Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат) Інна Мядзведева, яна ж кіраўніца рэдакцыйнай камісіі.
Цікава, што заўтра Белстат мае агучыць сярэдні заробак за май. У красавіку ён склаў бруднымі 7 млн 86 тыс. рублёў.
12:07
Зачытваюць віншавальныя тэлеграмы, у прыватнасці, ад Валянціны Мацвіенка.
Дэлегаты апладысментамі дзякуюць за тэлеграмы.
12:04
12:01
11:58
11:55
11:54
11:53
11:43
11:43
11:42
11:34
11:32
11:30
11:27
Выступіў акцёр Купалаўскага тэатра Віктар Манаеў. Лукашэнка не каментаваў.
11:23
11:17
11:15
Выступае мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ён прамаўляе па-беларуску.
11:11
11:08
11:07
11:01
11:00
10:55
10:54
10:52
10:41
10:40
10:37
10:36
10:35
10:32
10:31
10:23
10:22
10:21
10:19
10:18
10:06
10:04
09:59
09:46
Ярмошына таксама кажа пра план (дакумент) на будучую пяцігодку:
«Я звярнула ўвагу на развіццё «электроннай Беларусі». Мяне зацікавіла больш за ўсё адно палажэнне, якое дазволіць нам мадэрнізаваць галасаванне. У праграме гаворыцца, што да 2020 года ў кожнага грамадзяніна павінен быць электронны подпіс. І тады, калі гэта будзе, мы змаглі б не арганізоўваць галасаванне за мяжой, а даць магчымасць грамадзянам галасаваць з дапамогай электроннай пошты. Таму я, як, напэўна, і ўсё прафесійныя людзі, у кожным дакуменце шукаю тое, што можна выкарыстаць у сваёй галіне».
09:44
Генеральны дырэктар Нацыянальнага музея Уладзімір Пракапцоў паведаміў, што на сходзе ён не ўпершыню.
«Я бяру ўдзел ужо ў другім сходзе. Ці падабаецца? Так. Бо вызначаныя прыярытэты нашай дзейнасці. Мяне вылучыў калектыў музея».
Мы пацікавіліся, ці галасаваў ён на гэтых сходах «супраць»?
«Я галасаваў «за» і сёння б галасаваў «за», — адказаў Пракапцоў. — Ці былі моманты, калі галасаваў супраць? Такіх момантаў не было».
Але ж ці ўплывае сход на штосьці?
«Я думаю, што да. Ва ўсякім разе, на мяне асабіста як кіраўніка музея. Я думаю, што кожны на сваім месцы… Заможнасць нашай Беларусі залежыць ад нас, пачынаючы ад дырэктара музея, скончваючы канкрэтным работнікам на сваім месцы. Калі будзем працаваць вельмі аддана, патрыятычна, тады і будзе вынік, тады і будзем жыць лепш. За нас ніхто нічога не зробіць», — кажа Пракапцоў. — Навошта для гэтага сход? Вызначыць стратэгію развіцця краіны. Думаю, што будуць выступы, будуць нейкія дыскусіі».
09:43
09:41
09:40
09:34
09:27
09:25
Другі дзень сходу пачнецца з выступленняў дэлегатаў і запрошаных. Чакаецца, што сёння будуць прынятыя рэзалюцыя і зварот яго ўдзельнікаў да суайчыннікаў.
Аляксандр Лукашэнка выступіць з заключным словам на закрыцці форуму. Адбудзецца гэта каля 12-й гадзіны.