23.06.2016 / 14:33

Што меў на ўвазе Аляксандр Лукашэнка ў словах пра «ўра-патрыётаў»? 12

22 чэрвеня, падсумоўваючы выступы ў першы дзень «Усебеларускага народнага сходу», Аляксандр Лукашэнка зрабіў заўвагу ў сваім каронным стылі — так, каб кожны мог інтэрпрэтаваць яе па-свойму.

«Я актуалізую гэтую тэму ў сувязі з тым, што ў нас у грамадстве ці то ў апазіцыі, ці то яшчэ дзесьці з'явіліся асобныя дзеячы, у якіх проста рукі гараць падштурхнуць нашае грамадзтва да нейкіх катаклізмаў, супярэчнасцяў, а яшчэ і да вайны. І асабліва ківаюць на Расію, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта негатыўна адбіваецца на асобных членах нашага грамадства. І я як звычайны грамадзянін часам сам сабе думаю: вы дарма гэта робіце, у нас не будзе, як у некаторых краінах ура-патрыёты, седзячы ў тэлевізары, так ваююць, што ўвесь свет бы захапілі. Не дай Бог, нешта здарыцца, мы ім дамо права ў атаку пайсці першымі. Я гэта спецыяльна кажу, каб у некаторых не свярбелі рукі. У нас у краіне ніхто ні за каго не схаваецца», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Пра каго і пра што гэта?

На маю думку, гэта завуаляваная адсылка да справы Эдуарда Пальчыса і падобных выпадкаў. «Ці то ў апазіцыі, ці то яшчэ дзесьці» — выразны знак, што гаворка пра незалежнае грамадства. Прарасійскія ці імперскія асяродкі Лукашэнка апазіцыяй не называе.

«Падштурхнуць да супярэчнасцяў» і «асабліва ківаюць на Расію» — гэта намёк на тое, што крытыка імперскіх амбіцый Расіі балюча ўспрымаецца як у Маскве, так і прарасійскімі структурамі ўнутры Беларусі.

А «ў некаторых краінах ура-патрыёты, седзячы ў тэлевізары, так ваююць, што ўвесь свет бы захапілі» — гэта ўжо заўвага ўніверсальная.

Мікола Бугай

0
Здорава / Адказаць
23.06.2016 / 14:48
Я таксама не зразумеу хто для яго УРА-патрыёт... носбiт георгиеускай стужкi цi маладзен са значком пагонi?
0
Гость / Адказаць
23.06.2016 / 14:54
Диванные войска ?
0
Мікола / Адказаць
23.06.2016 / 14:54
А- аналітыка
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру